BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаецца беларуская дыяспара ў Познані?

Правядзенне канцэртаў ды палітычных акцый, сустрэчы з былымі палітвязнямі, правядзенне мерапрыемстваў да знакавых дат у беларускай гісторыі. Такім чынам цяпер будуецца праца беларускай дыяспары ў польскім горадзе Познань, – распавёў адзін з адміністратараў мясцовага чата, беларус Яўген Карнеявец:

– Цяпер, мне здаецца, больш накіравана дзейнасць дыяспары на нейкі культурны складнік. У нас ёсць людзі, якія арганізуюць канцэрты беларускіх артыстаў, груп, прывозяць у Познань цікавых беларускіх асобаў і нават з ліку былых палітзняволеных. Не буду называць прозвішчы, хто менавіта. Маюць зносіны, распавядаюць, ёсць група па вывучэнні беларускай мовы.

З бягучай дзейнасцю беларусаў дыяспары Познані можна азнаёміцца ці далучыцца праз спецыяльна створаную суполку на “Фэйсбуку” ці праз тэлеграм.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя