Рэпрэсіі ў самой Беларусі і шляхі супрацьдзеяння гэтаму, легалізацыя беларусаў, акцыі супраць супрацы мясцовага Міністэрства культуры з беларускім і расейскім рэжымам. Такія пытанні хвалююць зараз прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Славаччыне.

Распавядае беларус Валеры Нескарадзяны:
– Цяжка сказаць пра сустрэчы і гэтак далей, гэтага ў нас не адбывалася, таму што зараз у нас былі такія святочныя дні і яшчэ гэта цягнецца і цягнецца. Толькі зараз усе ўвайшоі ў нейкі працоўны рытм. Але тэма беларусаў вельмі актуальна падымаецца ў Славаччыне ў сувязі з тым, што міністарка культуры аднавіла сувязь са злачыннымі рэжымамі Расеі і Беларусі. І тут людзі выходзяць на пратэсты.
Беларус Валеры Нескарадзяны перакананы, што было б добрым з’яўленне афіцыйных беларускіх арганізацый ці ініцыятываў, каб прадстаўнікі беларускай дыяспары маглі збірацца на рэгулярнай падставе.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: relocat.me






