Правядзенне культурніцкіх мерапрыемстваў, дапамога ў легалізацыі і ў цэлым абарона правоў беларусаў, узмацненне гарызантальных сувязяў і наладжванне кантактаў паміж беларусамі.Такія галоўныя накірункі працы маюць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швецыі.

Распавядае беларускі грамадскі дзеяч спадар Серж:
– Найперш у нас тут быў такі выпадак, пытанне ўсплыло, па віду на жыхарства для палітычных уцекачоў. Быў вельмі непрыемны кейс, калі міграцыйная служба адмовіла і выслала чалавека, які потым быў затрыманы ў Беларусі. Мы разбіраліся з гэтым кейсам і яшчэ раз наладзілі кантакты з міграцыйнай службай.
Суразмоўца дадаў, што пакуль што палітычныя акцыі ладзяцца дастаткова рэдка, паколькі беларусы па-ранейшаму турбуюцца за свой лёс і лёс сваіх блізкіх, асабліва калі яны час ад часу бываюць на радзіме.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






