
Лекцыі на тэму навукі і тэхнікі, акцыі ў падтрымку палітвязняў, супраца з прадстаўнікамі расейскай, украінскай, азербайджанскай і чачэнскай дыяспарамі ды іншае. Такі фронт працы для сябе на бліжэйшы месяц вызначылі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў шведскім горадзе Гётэборг, распавяла беларуска Ірына Лундгрэн:
– Напрыклад, 21-га мы ідзём на дэманстрацыю, каб выказаць пратэст супраць палітычных вязняў. Я напрыклад іду, каб падтрымаць нашых палітычных вязняў Беларусі. Расейцы ідуць, каб падтрымаць сваіх. 20-га студзеня мы ладзім варэнечна-пільменную вечарыну, прыйдзе шмат украінцаў.
Суразмоўца дадала, што таксама ёсць беларусы, якія збіраюць фінансавую дапамогу для беларускіх ваяроў ва Украіне ды ў цэлым для хутчэйшай перамогі ўкраінскага народу.
Беларускае Радыё Рацыя






