BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаецца Беларускі дом у Эстоніі?

Напісанне лістоў да палітвязняў, адзначэнне беларускіх традыцыйных святаў, правядзенне канцэртаў, з’яўленне палічкі з кнігамі на беларускай мове, наладжванне супрацы з дыяспарамі з Літвы, Латвіі, Фінляндыі, Швецыі ды Навергіі. Такім чынам цяпер пабудаваная дзейнасць Беларускага дома ў Эстоніі.

Распавядае прастаўніца інстытуцыі Ірына Шпак:

– На сённяшні момант мы займаемся больш культурнай дзейнасцю, калі ўжо параўноўваць 2023-2024 год, то больш культурныя мерапрыемствы. Прасоўваем беларускую тэматыку і ў СМІ, і ў тых імпрэзах, якія праводзяць у горадзе і ў краіне. Напрыклад, 2024 год у Эстоніі названы годам інтэграцыі і плануецца шмат праграм.

Сачыць за дзейнасцю Беларускага дома ў Эстоніі можна, напрыклад, праз спецыяльна створаную суполку ў “Фэйсбук” пад назвай Valgevene Maja. Там жа знаходзяцца афішы бліжэйшых мерапрыемстваў.

Беларускае Радыё Рацыя