Беларускія песні, танцы, традыцыі і выяўленчае мастацтва – усё гэта цяпер у Вільні аб’ядноўвае этнацэнтр Svitanak.

Актыўнасці прадугледжаныя як для дзяцей, так і для дарослых, – адзначыла кіраўніца Марына Струнеўская:
– Дзеці, падлеткі і дарослыя. І кожная катэгорыя можа знайсці для сябе заняткі, змогуць актыўна прымаць удзел. На жаль, гэта ўсё будзе платна, бо нас ніхто не фінансуе. Калі бацькі, якія зацікаўленыя ў тым, каб перадаць такую культуру, то, калі ласка, дзверы нашы адчыненыя.
З апошняга – абвешчаны збор на заняткі для дзяцей па фальклоры, харэаграфіі, вакале, гітары, дудзе, гармоніку, акардэоне, дэкаратыўна-выяўленчаму мастацтву, кераміцы, ангельскай ды літоўскай мовах.
Беларускае Радыё Рацыя






