BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаецца ТБК у Літве?

Фота facebook.com/aliaksandr.adamkovich

Пашырэнне беларускай культуры, захаванне і архівізацыя памяці сведкаў гісторыі беларусаў Вільні, арганізацыя традыцыйных беларускіх святаў, фестываляў, папаўненне запасаў бібліятэкі. Гэта далёка не ўся бягучая дзейнасць Таварыства беларускай культуры ў Літве, – распавёў старшыня Аляксандр Адамковіч:

– Дзейнасць была пастаўлена летам на паўзу па розных прычынах. У верасні зробім пленэр, а ў лістападзе правядзём традыцыйны Фестываль беларускай фальклорнай песні. Такія нашыя асноўныя накірункі дзейнасці.

Таварыства беларускай культуры ў Літве было створана ў 1989 годзе. Мэта структуры – адраджэнне, захаванне і развіццё беларускае культуры ў Літоўскай Рэспубліцы.

Беларускае Радыё Рацыя