BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаюцца беларусы Бельгіі?

Дасылаюць паштоўкі да Дзён народзінаў палітвязняў ды ладзяць акцыі салідарнасці беларусы Бельгіі. Гэтыя дзеянні не спыняюцца вось ужо цягам чатырох гадоў.

Распавяла прадстаўніца беларускай дыяспары Марына Леваценка:

– Гэтая гісторыя пачалася яшчэ ў 2020 годзе, калі з’явіліся першыя палітвязні, і тады мы сабраліся, гэта было яшчэ ўлетку. І тады мы пачалі пісаць лісты і паштоўкі палітвязням. І гэта было яшчэ на пачатку, таму яны ўсе даходзілі, і адказы нам прыходзілі. Вось адтуль усё і пайшло, гэтая гісторыя. І яна ўжо доўжыцца больш за чатыры гады. І мы не спыняемся.

Марына Леваценка падагульніла, што адваротная сувязь з палітвязнямі была вельмі рэдкая, а апошнім часам амаль што адсутнічае. Але гэта не з’яўляецца прычынай, каб спыніцца іх падтрымліваць.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя