
Фота: dze.chat
Літаратурныя сустрэчы, падаўжэнне важнасці беларускіх дакументаў за мяжой ці стварэнне іх адпаведнікаў, пытанне вайны ва Украіне і дапамога ўкраінцам. Усё гэта кірункі дзейнасці беларусаў Аўстраліі, – распавёў прадстаўнік беларускай дыяспары Дзяніс Каляда:
– Галоўнае пытанне, калі і чым скончыцца вайна ва Украіне. Мне здаецца, што будучыня Беларусі вельмі звязана з тым, які вынік будзе ў гэтай вайны. Яшчэ цікава, ці будзе штосьці з пашпартам “Новай Беларусі”. Магчыма гэта не так важна для жыхароў нашай краіны, бо ў Аўстраліі адносна проста можна атрымаць грамадзянства.
Беларус Дзяніс Каляда дадаў, што беларуская дыяспара ў Аўстраліі зусім нешматлікая. Таму важна папросту нават мець магчымасць сустракацца і адзін з адным размаўляць на беларускай мове.
Беларускае Радыё Рацыя






