BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Бельгіі?

На правядзенні палітычных акцый і мітынгаў, а таксама на сустрэчах з еўрачыноўнікамі цяпер канцэнтруюць сваю дзейнасць беларусы Бельгіі.

Нягледзячы на летні час зацішша і адпачынкаў, тэма Беларусі гучыць на высокім узроўні, – распавяла прадстаўніца дыяспары Марына Леваценка:

– Зараз канешне хацелася б больш звярнуць увагі, і больш супрацоўнічаць з еўраструктурамі. У нас запланаванае мерапрыемства з Інстытутам развіцця для Беларусі і Ўсходняй Еўропы, якое пройдзе 23-24 ліпеня. Гэта будзе навучальны курс для маладых лідараў, якія прыедуць да нас. Будуць сустрэчы і ў Еўрапарламенце і ў Еўракамісіі.

Марына Леваценка дадала, што паколькі беларусы Бельгіі дастаткова часта бываюць запрошанымі да Еўрапарламенту, то важна выкарыстоўваць кожную магчымасць, каб прыгадваць палітычную сітуацыю на радзіме.

Беларускае Радыё Рацыя