Арганізацыя канцэрта гурта “J-Mors”, напісанне лістоў да палітвязняў, падрыхтоўка да Дня роднай мовы і Дня волі. І гэта далёка не ўсё, чым займаюцца прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Бельгіі, адзначыла Марына Леваценка:
– Мы больш займаемся такімі пытаннямі, як гуртаванне дыяспары і больш дыяспаральнымі пытаннямі. Я лічу, што беларусы павінны суполкі па-за межамі Беларусі. Зараз гэтых беларусаў становіцца ўсё больш і больш. Тое, што мы далёка ад мяжы, гэта не значыць, што ў нас няма новапрыбылых беларусаў.
Яна дадала, што таксама беларусы Бельгіі цяпер актыўна сустракаюцца з мясцовымі палітыкамі ды чыноўнікамі. Уздымаюцца пытанні, як палітычнай сітуацыі ў Беларусі, так і вырашэнне праблемы з беларускімі дакументамі.
Беларускае Радыё Рацыя