
Сцяг беларускай дыяспары Чарнагорыі. Фота: dze.chat
Сітуацыя з пратэрмінаванымі беларускімі дакументамі, вырашэнне пытання легалізацыі, у тым ліку атрымання палітычнага прытулку, сумесныя прагляды фільмаў, правядзенне палітычных акцый.
Такую дзейнасць маюць цяпер прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Чарнагорыі, – распавёў каардынатар палітычнай дзейнасці, адміністратар тэлеграм-чата “Беларускай дыяспары ў Чарнагорыі” Арцём Літвінаў:
– Па-першае, гэта нявырашанае пытанне з пашпартамі. Вядома, што ад 7-га верасня так званы прэзідэнт выдаў загад №278 па якому беларусы не могуць атрымаць пашпарты за межамі. Бліжэйшая амбасада для беларусаў Чарнагорыі, якая абслугоўвае беларусаў, у Бялградзе. Можна атрымаць толькі даведку пра несудзімасць.
Арцём Літвінаў дадаў, што з кожным месяцам беларуская дыяспара ў Чарнагорыі змяншаецца з-за немагчымасць легалізавацца. Частка з’язджае, напрыклад, у Польшчу.
Беларускае Радыё Рацыя






