Вырашэнне пытання з апастылем беларускіх дакументаў, кінапрагляды, сустрэчы. Такімі актыўнасцямі зараз жывуць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Чэхіі.
Падрабязней распавяла беларуская актывістка Паша Джэжора:
-Рэгулярна ў Празе праходзяць розныя акцыі. Напрыклад, не так даўно быў кінапаказ стужкі “Мы не знали друг друга до этого лета». Таксама праходзіць беларускі нэтворкінг, дзе можна пазнаёміцца з рознымі беларусамі і даведацца пра тое, чым яны займаюцца і знайсці агульныя заняткі.
Беларуска дадае, што таксама актуальным застаецца пытанне з працягненнем беларускіх дакументаў, паколькі шмат у каго з беларусаў заканчваецца тэрмін дзеяння пашпартоў і няма магчымасці ехаць і замяняць іх на радзіме.
Слухайце гутарку ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя