BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Даніі?

Фота: dze.chat

Падтрымку беларускім палітвязням і іх сем’ям у плане фінансаў і маральна працягваюць аказваць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Даніі. Яна неабходная да таго моманту, пакуль усе асобы, што праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах, не апынуцца на волі, распавяла беларуска Вольга Сомава:

– На жаль змены ў грамадстве не адбываюцца, нават наадварот сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца. Канешне самая галоўная матывацыя – гэта кантакты, якія пабудаваныя з сем’ямі палітвязняў. Людзі ўжо як родныя, як сям’я, таму няма думак спыняцца, падтрымліваем і працягваем падтрымліваць.

Вольга Сомава дадала, што пры нагодзе беларусы Даніі збіраюцца разам і пішуць паштоўкі да дзён народзінаў палітвязняў. Але асноўныя высілкі – на адраснай фінансавай дапамозе.

Беларускае Радыё Рацыя