
Сустрэчы з мясцовымі палітыкамі прысвечаныя беларускім пытанням, праблемы легалізацыі і роўнага трактавання беларусаў, як і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, а таксама арганізацыя культурніцкіх мерапрыемстваў.
Такімі падзеямі цяпер багатае жыццё беларускай дыяспары ў Эстоніі, распавёў яе прадстаўнік Сяргей Варажун:
– Пытанне ў тым, што для беларусаў існуе абмежаванне на перасяленне, на карыстанне аўтамабілем, на працягненне віду на жыхарства, на карыстанне нейкімі банкаўскімі сэрвісамі. Мы неяк з гэтым жывём увесь час.
Сяргей Варажун дадаў, што ў Эстоніі ў параўнанні з Літвой, беларуская дыяспара невялікая. Але нягледзячы на гэта, культурніцкія мерапрыемствы ладзяцца рэгулярна і гуртуюць вакол сябе беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя






