BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Францыі?

Фота: dze.chat

Пашырэнне ведаў пра Беларусь і беларусаў, легалізацыя, працягненне тэрміна дзейнасці беларускага пашпарта і прызнанне яго дзейсным нават пасля сканчэнні важнасці. Такія тэмы зараз важныя для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Францыі, распавёў спадар Анатоль:

– Як беларуса за мяжой, зараз мяне больш за ўсё непакоіць статус беларускіх пашпартоў. Наколькі мне вядома, хоць я не ўпэўнены, у Беларусі забаранілі выдачу новых пашпартоў у консульствах за мяжой. Зараз, каб працягнуць пашпарт, трэба прыехаць у Беларусь.

Беларуская дыяспара ў Францыі не такая шматлікая, як напрыклад, дыяспара беларусаў у Нямеччыне. Гэтым абумоўленая значна меншая колькасць мерапрыемстваў ды сустрэч беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя