
Удзел у акцыях у падтрымку Украіны, узмацненне кантактаў у дыяспары, вывучэнне беларускай мовы, спробы вяртанне беларускай тэмы ў мясцовую павестку. Такімі накірункамі дзейнасці займаюцца прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Гішпаніі, – падрабязней распавёў беларус Аляксей Носаў:
– Праца ў чатах, праца з людзьмі. Многія паціху адыходзяць ад тэмы, я маю на ўвазе ад барацьбы, факусуюцца на сваім асабістым жыцці. Таму трэба вярнуць павестку, вяртаецца павестка даволі проста. Вяртаюцца людзі, лёс краіны непакоіць усіх. Гэта не можа пакідаць абыякавымі ў прынцыпе нікога.
Беларус Аляксей Носаў дадаў, што на цяперашні момант у Гішпаніі большай папулярнасцю сталі карыстацца культурніцкія мерапрыемствы. Асабліва калі яны звязаныя з роднай мовай.
Беларускае Радыё Рацыя






