BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Мюнхену?

Акцыі ды мітынгі – толькі дзясяткі, а культурніцкія мерапрыемствы збіраюць сотні ўдзельнікаў. Так выглядае сітуацыя з дзейнасцю беларускай дыяспары ў нямецкім горадзе Мюнхене. У цэлым цяпер буйныя беларускія імпрэзы адбываюцца ў такім месцы прыкладна раз на паўгады, – распавёў беларускі пісьменнік, паэт Аляксей Пашэгорэў:

– Каля сотні чалавек на культурных мерапрыемствах, калі нейкія музыкі прыязджаюць. Неабходна збірацца на нейкія палітычныя, сацыяльныя мерапрыемствы, там дзе ставяцца пытанні выжывання беларускай нацыі.

Беларус Аляксей Пашэгорэў дадаў, што хацелася б, каб беларусы ў Нямеччыне ў тым ліку часцей збіраліся на палітычныя акцыі. Чаго не ўдаецца праз стомленасць ці праз праблемы з працягненнем беларускіх дакументаў.

Беларускае Радыё Рацыя