BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Нарвегіі?

Фармаванне пазітыўнага іміджу беларускай дыяспары ў мясцовага насельніцтва, адмежаванне ў інфармацыйнай павестцы Беларусі і беларусаў як суагрэсара Расеі, пошук рашэнняў з пратэрмінаванымі беларускімі пашпартамі і іх заменай, легалізацыя, правядзенне літаратурных сустрэчаў. Такі цяпер даволі не поўны спіс актыўнасцяў і пытанняў, якімі заклапочаныя прадстаўнікі беларускай меншасці ў Нарвегіі, — распавёў беларус Сяргей Шынкевіч:

— Што адбываецца ў Беларусі і наколькі Беларусь можа быць уцягнутая ў ваенны канфлікт і ўцягнутая ў вайну супраць Украіны. І яшчэ больш актуальная праблема для дыяспары — гэта атрыманне дакументаў за мяжой, пашпартоў.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларус Сяргей Шынкевіч дадаў, што беларуская дыяспара ў Навергіі невялікая ў параўнанні да іншых паўночных еўрапейскіх краінаў. Таму мерапрыемстваў ладзіцца параўнальна не так шмат.

Беларускае Радыё Рацыя