
Сцяг беларускай дыяспары Шатляндыі. Фота: dze.chat
Легалізацыя, інтэграцыя і адаптацыя беларусаў, правядзенне культурніцкіх мерапрыемстваў узняцце тэмы палітвязняў. Усё гэта пра жыццё беларусаў у Шатляндыі. Актуальным застаецца пытанне наладжвання кантактаў з мясцовымі палітыкамі, – распавяла прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатляндыі Ірына Маклейн:
– Да нашых мерапрыемстваў далучаюцца палітыкі, рэагуюць на пытанні. Яны кантактуюць праз праграму “хросных” палітвязняў. Яны кантактуюць з сем’ямі, Але, напрыклад, зараз сітуацыя з Андрэем Гнётам цяжкая. Парламент яшчэ на вакацыях і нам цяжка прыцягнуць нейкую ўвагу да гэтай сітуацыі. Мы разумеем, што гэта трэба рабіць сёння, але ўсе спробы беспаспяховыя.
Ірына Маклейн дадала, што ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі, жыццё беларусаў Шатляндыі выглядае не такім багатым. Аднак з пэўнай перыядычнасцю мерапрыемствы працягваюць ладзіцца.
Беларускае Радыё Рацыя






