BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара Швецыі?

Камунікуюць з мясцовымі палітыкамі і СМІ, праводзяць мерапрыемствы ў падтрымку Украіны, уздымаюць тэму палітвязняў, выходзяць на дэманстрацыі, ладзяць акцыі.

Швецыя

Усё гэта пра бягучую дзейнасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Швецыі, – распавёў актыўны ўдзельнік, беларус Павал Галушка:

– Справа ў тым, што мы ўсё заўзеем за Беларусь, усё заўзеем за нашых палітвязняў. Але ў той жа час цудоўна разумеем, што такое палітычнае выгнанне апазіцыі перашкаджае ўплываць на сітуацыю ў краіне. Гэта пакуль самая галоўная праблема, таму што з-за гэтага ёсць рост сярод насельніцтва Беларусі націску вайны, адабрэння інтэграцыі з Расеяй. Мы гэта бачым па інтэрвʼю.

Павал Галушка дадаў, што ў беларускіх дыяспар на дадзены момант засталося не так шмат кропак уплыву на сітуацыю ўнутры Беларусі. Аднак мясцовыя найперш карыстаюцца інфармацыяй па Беларусі менавіта з апавядаў саміх беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя