
Падтрымка беларускіх палітвязняў, кантакты з іншымі прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў, Узмацненне сувязяў унутры беларускай дыяспары, а таксама дапамога Украіне. Такі далёка не поўны спіс актыўнасцяў можна акрэсліць у беларусаў Швейцарыі, – падрабязней распавёў беларускі грамадскі дзеяч Алесь Вашкевіч:
– Што датычыцца менавіта беларускай суполкі, то мы трошкі змянілі акцэнты. У першую чаргу гэта дапамога палітвязням і дапамога палітуцекачам. Як у Швейцарыі, гэтак жа ў іншых краінах Еўропы. Гэта лісты палітвязням, перыядычна збіраліся такімі невялічкімі гурткамі, дасылалі нашыя сігналы падтрымкі тым людзям, якія знаходзяцца за кратамі.
Алесь Вашкевіч дадаў, што апошнім часам беларусы Швейцарыі ладзяць адносна мала публічных палітычных актыўнасцяў. Што звязана з перасцярогамі адносна пераследу родных эмігрантаў у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя