Збор дапамогі для пацярпелых ад паводкі беларусаў, правядзенне культурніцкіх мерапрыемстваў, у тым ліку канцэртаў, падтрымка беларускіх палітвязняў і распаўсюд інфармацыі пра сітуацыю з імі. Усё гэта пра актуальныя пытанні для беларускай дыяспары ў Чэхіі, — падрабязней распавяла беларуска Ганна Багдановіч:
— Вядома, актуальная тэма палітычных зняволеных. Працягваюць затрымліваць і саджаць людзей. Але ёсць і выпадкі, калі людзей адпускалі. Мы ўсе вельмі радуемся за іх, але разумеем, што гэтыя людзі былі несправядліва зняволеныя, таму гэта такая горка-салодкая радасць. Таксама, калі гаварыць пра Чэхію, то ўсіх людзей, якія жывуць у Чэхіі, у тым ліку і беларусаў, закранула паводка ў некаторых рэгіёнах, і сітуацыі былі даволі цяжкімі. Я бачыла, што і ў дыяспары збіралі грошы.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Ганна Багдановіч звярнула ўвагу, што па-ранейшаму застаюцца актуальнымі праблемы з атрыманнем візаў асабліва для беларускіх студэнтаў у Чэхію ды легалізацыя беларусаў у такой краіне. Пакуль што стаўленне чэшскага кіраўніцтва да беларускай меншасці не змянілася ў лепшы бок.
Беларускае Радыё Рацыя