
Правядзенне канцэртаў з беларускімі выканаўцамі ў выгнанні, сумеснае гуканне вясны, беларускія літаратурныя вечарыны. Такім чынам зараз складваецца культурніцкае жыццё прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Нідэрландах, – падрабязней у аповедзе беларускі Наталлі Воўк:
– Мы маем шмат, у нас гэты сакавік такі насычаны. У гэтым годзе ў нас будзе канцэрт Піта Паўлава. Канцэрт Яўгена Пугача – гэта гурт J:МОРС. Праходзяць моўныя сустрэчы амаль кожны месяц. Была ў нас літаратурная сустрэча па Сяргею Пясецкаму. Гэта не ўсё, што я рабіла, арганізоўвала, гэта тое, дзе я ўдзельнічаю.
Беларуска Наталля Воўк дадала, што культурніцкія мерапрыемствы ў Нідэрландах збіраюць, як правіла, найбольшую колькасць удзельнікаў. Да таго ж, туды прыходзяць самі галандцы.
Беларускае Радыё Рацыя






