
Адзначэнне Дня волі, гуканне вясны і інтэргацыйныя сустрэчы, беларускамоўны нэтворкінг, размоўны клуб польскай мовы, MozgoQuiz’ы, Мова Нанова, канцэрты, традыцыйныя беларускія спевы і заняткі па сальфеджыа. Усё гэта бягучая дзейнасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва Уроцлаве, — распавёў cтаршыня Рады Аб’яднання Суполка беларусаў Уроцлава (Białoruski Związek Solidarności) Сяржук Дубіна:
— Цяпер мы, калі вось такі адысці ад палітыкі, ад нашых палітычных дзеянняў і 25 сакавіка, то, вядома, мы працягваем культурнае жыццё — гуканне вясны. Іншае жыццё точыцца, у кожнага па-рознаму, у кожнай ініцыятыве. Тут нельга нічога падсумаваць і звесці да аднаго. Некаторыя ініцыятывы дапамагаюць і займаюцца пытаннямі легалізацыі, некаторыя, як заўсёды, іншымі культурніцкімі спатканнямі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Таксама напрыканцы сакавіка Суполцы Беларусаў Уроцлава спаўняецца роўна чатыры гады. “Сёння Суполка — гэта неад’емная частка беларускай дыяспары і прыклад грамадзянскай ініцыятывы, якая ператварылася ў інстытут дэмакратыі.” — гавораць пра сябе сябры.
Беларускае Радыё Рацыя






