Школа беларускай мовы для дзяцей, арганізацыя спартовых мерапрыемстваў, дзён беларускай культуры.

Такія самыя важныя накірункі дзейнасці зараз маюць прадстаўнікі беларускай дыяспары ва Уроцлаве, – распавёў Старшыня Рады Аб’яднання Суполка беларусаў Уроцлава Сяржук Дубіна:
– Ва Уроцлаве наогул дзейнічаюць розныя пляцоўкі, якія запрашаюць беларусаў аб’ядноўвацца, запрашаюць размаўляць паміж сабой, дзяліцца вопытам. Таксама ёсць абсалютна розныя мерапрыемствы , такія як нетворкінгі, кінапрагляды, сустрэчы ў кавярнях ці іншых месцах. Таксама з’явіліся беларускамоўныя квізы.
Сачыць за бягучымі справамі беларусаў ва Уроцлаве можна, напрыклад, праз спецыяльна створаную старонку ў тэлеграм Суполка Беларусы Уроцлава (ці Białoruski Związek Solidarności).
Беларускае Радыё Рацыя





