BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская дыяспара ЗША?

Інфармацыйная падтрымка палітвязняў, дапамога Украіне і беларускім ваярам, пашырэнне сувязяў паміж беларусамі Паўночнай Амерыкі. Такія зараз самыя важныя накірункі дзейнасці для беларусаў у ЗША, – распавёў прадстаўнік дыяспары Міхаіл Палітыко:

– Важнай тэмай зараз застаецца дапамога Украіне. Таксама палітычныя вязні, зборы на “каліноўцаў” і іншых вайскоўцаў ва Украіне. Масавых збораў на палітвязняў у нашай дыяспары не было, але шмат людзей у прыватным парадку працягваюць падтрымліваць іх сем’і.

Беларус Міхаіл Палітыко звярнуў увагу, што беларусы Канады цяпер не такія актыўныя як беларусы ЗША. Гэта абумоўлена ў тым ліку невялікай колькасцю беларусаў, якія жывуць у канадскай дзяржаве і вялікімі адлегласцямі паміж гарадамі, што ўскладняе частыя сустрэчы.

Беларускае Радыё Рацыя