BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым жыве беларуская “Кропка” у Грузіі?

Клуб беларускай літаратуры, паэтычны клуб, лекцыі на тэму жаночага лідарства ды вывучэнне польскай мовы. Пераважна такія накірункі дзейнасці зараз рэалізуюцца ў прасторы для беларускай грамадзянскай супольнасці “Кропка” у Тбілісі ў Грузіі.

Асноўныя наведвальнікі – прадстаўнікі беларускай дыяспары, як з грузінскай сталіцы, так і з іншых гарадоў, – распавяла сузаснавальніца “Кропцы” у Тбілісі спадарыня Валерыя:

– Складаюцца з адукацыйных, забаўляльных мерапрыемстваў і мерапрыемстваў накіраваных на выбудоўванне сувязяў паміж людзьмі. У нас працягваюцца такія мерапрыемствы, кшталту беларускамоўны нэтворкінг, розныя клубы, якія функцыянуюць кожны тыдзень, напрыклад клуб беларускай літаратуры.

Азнаёміцца з бягучай дзейнасцю Кропкі ці атрымаць афішу бліжэшых мерапрыемстваў можна, напрыклад, праз спецыяльна створаны паблік у Telegram.

Беларускае Радыё Рацыя