BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дабрачынная выстава-продаж дзеля падтрымкі Ніны Маргаевай

Дабрачынная выстава-продаж адбудзецца ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі. Грошы ад прададзеных карцін пойдуць на лячэнне і падтрымку Ніны Маргаевай, якой у студзені 2023 года дыягнаставалі БАС.

“Імёны некаторых мастакоў, якія далучыліся да нашай падзеі, мы можам агучыць”, – распавяла дырэктарка Музею Наталля Задзяркоўская:

Сярод тых, хто гатовы апублічыць сваё імя, – гэта адна з ініцыятарак выставы і Іны Маргаевай, і дабрачыннага працягу гэтай выставы – гэта беларуская мастачка, якая жыве ў Вільні, – Лера Лазук, прынесла свае дзве працы ў музей Ксіша Ангелава, таксама будзе Святлана Баева і далучаецца да гэтай дабрачыннай выставы таксама вядомы музыка і мастак Піт Паўлаў.

Дэдлайн для падачы прац — 24 кастрычніка.
Вернісаж выставы-продажу пройдзе 26 кастрычніка ў 19:00.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя