Дзверы беларускага дабрачыннага фонду «Дар лёсу» ў Варшаве адкрыты для тых, хто найбольш мае патрэбу ў дапамозе.

А гэта беларускія пенсіянеры ў Польшчы, шматдзетныя сем´і, былыя палітзняволеныя і ўкраінскія бежанцы, гаворыць арганізатарка фонду Ліка Коян:
-Праграма ФЭБШ працягваецца – гэта еўрапейская праграма харчовай падтрымкі да канца восені. Яшчэ мы правялі цудоўную інфармацыйную сустрэчу з прадстаўнікамі ПС “Воля” і плануем правесці яшчэ такія сустрэчы для беларусаў, дзе яны могуць задаць пытанні па ўсіх відах падтрымкі, даступных менавіта на тэрыторыі Польшчы. Бо мы разумеем, што многія сеньёры знахозяцца ў цяжкім становішчы.
Паводле Лікі Коян, зараз фонд у актыўнай фазе запуску швейнай вытворчасці. Для беларусаў будуць створаны працоўныя месцы.
Цалкам гутарка:


Беларускае Радыё Рацыя






