Дабрачынны фонд «Вільна Білорусь» прыняў рашэнне правесці З’езд беларускай дыяспары ва Украіне.

Пра мэты такога сходу распавёў кіраўнік Фонду “Вільна Білорусь” Аляксей Францкевіч:
– Даўно патрэбна было такое рабіць, каб выпрацоўваць гарызантальныя сувязі паміж беларусамі, якія жывуць ва Украіне. Беларусы ва Украіне афіцыйна прызнаныя нацменшасцю. Пытанні на сёння: Колькі беларусаў пражывае ва Украіне? Колькі беларусаў сядзела ў падвалах Марыупаля, Бучы, Гастомеля? Такі з’езд, каб пазнаёміцца, каб наладзіць гэтыя сувязі, каб паказаць усяму свету, што беларусы тут ёсць, што беларусаў багата. Каб запрасіць як найбольш прадстаўнікоў беларускай дыяспары.
Плануецца, што З’езд беларускай дыяспары ва Украіне пройдзе ў анлайн-фармаце ўвесну 2024 года. Дабрачынны фонд «Вільна Білорусь» адпаведна збірае прапановы па арганізацыі і правядзенні анлайн-мерапрыемства і прымае заяўкі на ўдзел на ўласную электронную пошту: [email protected]
Цалкам матэрыял:

Фота БФ «Вільна Білорусь».
Беларускае Радыё Рацыя






