У Вроцлаве 25 траўня адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку Шэлтара палітвязняў. Арганізатары заклікаюць скарыстацца выдатным шанцам дадаць трошкі святла ў жыццё іншых ды атрымаць асалоду ад чароўнай жывой музыкі пад адкрытым небам.
Будуць:
* Дранікі і напоі за данаты.
* Вядомыя музычныя выканаўцы.
* Беларускія ўсім вядомыя песні.
* Размовы па душам.
Мерапрыемства пройдзе 25 мая ў Skowroni Park. Час: 14:00-22:00. Акрамя незабыўнай музычнай імпрэзы ўсіх чакае цудоўны кірмаш, дзе кожная пакупка стане звяном у ланцугу дапамогі палітвязням, напаўняючы іх дні надзеяй, дзякуючы нашай падтрымцы!
Уваход вольны, але вашая шчодрасць вітаецца! Прыходзьце і дапамагайце рабіць супольную справу агульнымі намаганнямі!
Паводле прэс-рэлізу