
З 21-га па 26-е кастрычніка ва Універсітэцкай бібліятэцы імя Ежы Гедройця ў Беластоку пройдзе дабрачынны кніжны кірмаш. Кожны жадаючы можа набыць спісаныя кнігі з фондаў бібліятэкі на розных мовах, у тым ліку на беларускай.

Кажа арганізатар кірмашу, супрацоўнік бібліятэкі Веслаў Урубель:
– Беручы пад увагу характар нашай бібліятэкі і ўніверсітэту, там будуць кнігі па-польску, па-расейску і па-беларуску. Гэта выданні, якія мы збіралі шмат гадоў. Маем надзею, што гэты кірмаш дасць ім другое жыццё.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Дабрачынны кніжны кірмаш Універсітэцкай бібліятэкі імя Ежы Гедройця будзе праходзіць па адрасе: Беласток, ul. K. Ciołkowskiego 1 R. Час працы кірмашу: з 9-й да 17-й штодня, а ў суботу да 15-й.






Беларускае Радыё Рацыя






