BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Даніэль Бацькоўскі: Урад Лукашэнкі вядзе Беларусь да канфрантацыі з Польшчай

Даніэль Бацькоўскі

Сітуацыя Беларусі цяпер складаная – кажа наш госць, прафесар Даніэль Бацькоўскі з аддзялення міжнародных адносін універсітэта ў Беластоку. Расея заціснула “на шыі Беларусі” пятлю, яшчэ не задушыла канчаткова, але гэта не азначае, што не збіраецца гэтага зрабіць – кажа эксперт, на размову з якім запрашае Яна Запольская.

РР: Наколькі мы можам пачувацца бяспечна ў Падляшскім рэгіёне з увагі, якія навіны прыходзяць з-за ўсходняй мяжы. З увагі на тое, што адбываецца ўнутры самой еўрапейскай супольнасці.

– Мы ў бяспецы, бо з’яўляемся часткай Паўночнаатлантычнай дамовы, часткай Еўрапейскага Звяза, краінай, якая рыхтуецца сёння да такіх дзеянняў. Канешне гэта не азначае, што плот вырашае ўсе праблемы. Таму, што вайна не ідзе толькі ў фізічнай прасторы, але і ў нашай свядомасці, за нашу свядомасць. Расея і Беларусь не зацікаўлены ў занадта агрэсіўнай палітыцы, такой палітыкай, якая была б на мяжы вайны.

Ключом да працэсаў, якія мы зараз бачым, з’яўляецца пабудова страху, каб усе думалі, што можа здарыцца, каб з’яўляліся сумненні ў тым ці мы ў бяспецы. Калі будзем думаць пра негатыўны сцэнар, то тады нашмат прасцей дайсці да стану свядомасці, што паўсюдна будзем бачыць пагрозу і ў сувязі з гэтым будзе паступаць ірацыянальна.

У дадзеным выпадку расейцам і беларусам залежыць на тым, каб быць мацнейшымі ў прапагандзе, больш выніковымі, чым у рэчаіснасці. Чаму? Бо калі мы ў гэта паверым, то пазней нават там, дзе не будзе нейкіх дзеянняў, якія можна было б прыпісаць Расеі і Беларусі, мы будзем верыць у тое, што дзейнічаюць адны ці другія службы.

З іншага боку мы не будзем у стане пабачыць пагрозы, якія ёсць. Урад Лукашэнкі вядзе Беларусь да канфрантацыі з Польшчай. Ён робіць тое, чаго ад яго чакае Расея. На жаль сітуацыя нагадвае Беларусь савецкіх часоў, дзе першыя сакратары выконвалі загады Масквы, а часамі рабілі нават больш і меркавалі, што Масква будзе задаволеная.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя