BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Даніла Герман: Поспех Украіны ў вайне залежыць ад Курскага фронту

Поспехі Украіны на вайне могуць у цэлым залежыць ад таго, наколькі зараз украінскае войска прасоўваецца ў курскім накірунку. У гэтым перакананы грамадзянін Украіны, беларус па нацыянальнасці Даніла Герман.

Ён адзначыў, што ўкраінскі бок рухаецца ў тым ліку дзякуючы дапамозе заходніх партнёраў:

– На сённяшні моант мы ва Украіне разумеем, што гэта дапамога ад нашых саюзнікаў на Захадзе. Агульная сітуацыя на фронце – яна не тое, каб была крытычная, але ўсе намагаюцца зразумець, якія перспектывы ёсць у Украіны на данецкім і курскім кірунках.

Даніла Герман перакананы, што сёлетні прыход халадоў не спужае ўкраінцаў. Паколькі яны маюць досвед адсутнасці электрычнасці ці ацяплення ў мінулых гадах і маюць спосабы на тое, як выйсці з сітуацыі ўласнымі сіламі.

Беларускае Радыё Рацыя