BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дапыталі ўкраінца і беларуску, якія кіравалі дронам над Бельведэрам

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык пракаментаваў у эфіры TVN24 інцыдэнт з удзелам дрона, што ў панядзелак 15 верасня ўвечары лятаў над урадавымі будынкамі і Бельведэрам, паведаміла wiadomosci.gazeta.pl.

Душчык паведаміў, што ўначы з панядзелка на аўторак былі дапытаныя асобы, якія кіравалі дроном. Намеснік кіраўніка МУС паведаміў, што службы змаглі нейтралізаваць дрон дзякуючы адпаведным тэхнікам, якія зрабілі немагчымым яго далейшы палёт. З увагі на сакрэтны характар гэтай інфармацыі Душчык не раскрыў падрабязнасцяў.

Намеснік міністра паведаміў, што дрон знаходзіўся ў зоне, дзе яму быць не дазволена. Ён падкрэсліў, што на цяперашнім этапе следства нельга выключаць ніводнага сцэнару адносна прычын здарэння. Палітык таксама звярнуў увагу на правільную рэакцыю Службы аховы, якая нейтралізавала дрон.
— З’явіўся дрон і хутка быў нейтралізаваны, асобы затрыманыя, дзяржава адрэагавала, — сказаў Мацей Душчык.

У панядзелак інцыдэнт з дроном пракаментаваў прэс-сакратар каменданта Службы аховы Багуслаў Пяркоўскі. У эфіры Polsat News ён паведаміў, што, калі супрацоўнікі SOP заўважылі дрон, на месца здарэння быў высланы патруль, які злавіў аператараў апарата «на гарачым учынку». Два грамадзяніны Беларусі, затрыманыя SOP, былі перададзены паліцыі.

Паводле апошняй інфармацыі паліцыі, па справе былі затрыманыя дзве асобы: 21-гадовы грамадзянін Украіны і 17-гадовая грамадзянка Беларусі. Затрыманне адбылося ў панядзелак каля 19-й гадзіны, паведамляе TVP Info.