Як сцвярджае дарадца прэзідэнта Кястуціс Будрыс, неабходна знайсці рашэнні, якія абмяжоўваюць плынь грамадзян Расеі і Беларусі, якія прыбываюць у Літву. Аднак гэта неабходна зрабіць, выразна вылучыўшы прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, піша Delfi.lt.
На мінулым тыдні Сейм Літвы ўхваліў папраўкі да закона, скіраваныя на падаўжэнне нацыянальных санкцый супраць грамадзян Расеі і Беларусі яшчэ на год і ўзмацненне жорсткасці надгляду беларусаў, якія прыбываюць у краіну. Аднак у ходзе пасяджэння дэпутаты Сейма вырашылі не разглядаць прапанову кансерватара Аўдронюса Ажубаліса пра пазбаўленне грамадзян Расеі і Беларусі выдаванага ім дазволу ў на жыхарства ў выпадку, калі гэтыя асобы выязджаюць на радзіму часцей за адзін раз на тры месяцы.