BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дарога перад крыжамі: як Via Carpatia змяняе аблічча Студзіводаў

Пры будаўніцтве новай дарогі Via Carpatia у вёсцы Студзіводы на Падляшшы давялося перанесці тры прыдарожныя крыжы. Сярод іх — адзін, што ўшаноўвае памяць бежанцаў 1915 года.

Як расказвае кіраўнік Музея малой айчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік, адзін са старых крыжоў не вытрымаў часу і разбурыўся падчас падрыхтоўчых работ. Аднак будаўнічая кампанія за ўласны кошт аднавіла яго:

– Будаўнікі гэтай дарогі прыйшлі да мяне як да чалавека, які пільнуе месцы памяці ў Студзіводах. «Ці можна перанесці крыжы?». Я кажу: «Так, можна. Але стары драўляны крыж распадаецца. Можаце перанесці пад фундацыю новага крыжа». Далі адказ: «Добра». У красавіку гэтага году новы крыж быў створаны і на ім надпіс: «Гэты крыж пастаўлены ў сто дзясятую гадавіну бежанства нашых продкаў. Студзіводскія нашчадкі. Лета гасподне 2025».

Новы крыж быў распісаны іканапісцам Рыгорам Пракапюком і ўсталяваны да 110-й гадавіны бежанства з Падляшша. Сёння ўсе тры крыжы стаяць побач з новай трасай — як знак мясцовай памяці і годнасці, што застаюцца, нават калі ландшафт змяняецца.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя