BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Мая кніга пра БНР вельмі патрэбная і сучаснаму чытачу»

1 сакавіка 2026 года ў хабе «Новая Зямля» ў Беластоку адбылася прэзентацыя манаграфіі прафесаркі Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».

Падчас сустрэчы з Даротай Михалюк у Беластоку.
Падчас сустрэчы з Даротай Михалюк у Беластоку.

Кніга, прысвечаная гісторыі БНР, аналізуе працэсы фармавання беларускіх дзяржаўных інстытутаў у 1918–1920 гадах, дзейнасць Рады БНР, міжнародны кантэкст абвяшчэння незалежнасці, а таксама ролю беларускіх палітычных элітаў у складаных геапалітычных умовах пасля Першай сусветнай вайны. Даследаванне грунтуецца на шырокай крыніцазнаўчай базе, у тым ліку архіўных матэрыялах з Польшчы, Беларусі ды іншых краін.

Пра сустрэчу кажа прафесар Алег Латышонак:

– Я з прафесар Міхайлюк даўно знаёмы, разам працавалі, так што ведаю, як гэта кніга пісалася. Таму тут для мяне не было нічога новага. Але з прыемнасцю пабыў, паслухаў пытанні, што людзей цікавіць. Заўсёды ёсць абмен думкамі. Але перш за ўсё прыемна было пабачыць і паслухаць спадарыню Дароту.

Падчас сустрэчы з Даротай Михалюк у Беластоку.
Падчас сустрэчы з Даротай Михалюк у Беластоку.

Па словах аўтара кнігі прафесаркі Дароты Міхалюк, яе кніга выклікае цікаваць у сучаснага чытача:

– Спадабалася мне гэтае спатканне. Я напісала кнігу, якая цікавіць людзей нават праз столькі гадоў. Здаецца, шматлікія людзі ўжо прачыталі гэтую кнігу. Людзі, якія былі маладымі, або іх зусім не існавала, калі гэта кніга ўпершыню выйшла па-польску дванаццаць гадоў таму, цяпер зноў тут. І таму я вельмі рада, што гэта кніга з’явілася па-беларуску. І неўзабаве другое, дапоўненае і выпраўленае выданне гэтай кнігі будзе па-польску.

Нядаўна выданне было ўключана ў спіс кніг, забароненых да распаўсюду ў Беларусі, што выклікала дадатковую ўвагу да працы і дыскусіі вакол тэмы гістарычнай памяці і інтэрпрэтацыі падзей пачатку ХХ стагоддзя.  Кнігу можна заказаць праз беларускую інтэрнэт – кнігарню https://kamunikat.shop/ 

Цалкам матэрыял:

Падчас сустрэчы з Даротай Михалюк у Беластоку.
Падчас сустрэчы з Даротай Михалюк у Беластоку.
Падчас сустрэчы з Даротай Михалюк у Беластоку.
Падчас сустрэчы з Даротай Михалюк у Беластоку.
Падчас сустрэчы з Даротай Михалюк у Беластоку.
Падчас сустрэчы з Даротай Михалюк у Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя