Беларуская сацыялагічная група прадставіла новае даследаванне беларускай дыяспары. Даследаванне ахоплівае беларусаў у Польшчы, Літве і Германіі. Вынікі паказваюць, што «новая» дыяспара пасля 2020 года адрозніваецца большай лічбавай мабілізацыяй і палітычнай актыўнасцю, у той час як «старая» засяроджваецца на культурнай дзейнасці.

Кажа суатар даследавання, доктар сацыялагічных навук Алена Шкурова:
– Што мы можам казаць пра Польшчу? Гэта тое, што ўсе адчуваюць гэтую сваю прыналежнасць да такіх супольнасцяў, але кажуць пра тое, што хацелася б каардынацыі. У Літве менш заўважна структура, часцей за ўсё матывы, якія называюць, гэта дыферэнцыяцыя па матывах эміграцыі. А ў Нямеччыне яшчэ больш супярэчлівыя. Дыяспара менш шматлікая, чым у Польшчы і Літве, яна часта раствараецца проста ў расейскамоўнай прасторы.
Паводле аўтараў даследавання, аб’яднанне і існаванне беларускіх супольнасцяў у Еўропе можа быць карысным не толькі для саміх беларусаў, але і для Еўрапейскага Звязу, бо «беларуская дыяспара — актыўная, занятая на працоўным рынку, і яе патэнцыял можа быць выкарыстаны для падтрымкі еўрапейскіх дэмакратычных мэт».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






