BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Датацыі для Супрасля і Аўгустова: інвестыцыі ў здароўе

У Падляшскім ваяводстве дзве мясцовасці маюць статус аздараўленчых курортаў — Аўгустоў і Супрасль. На 2025 год ім перададзены датацыі ад ваяводы на развіццё інфраструктуры. Аўгустоў атрымае больш за 465 тысяч злотых, Супрасль — звыш 21 тысячы злотых.

Паводле ваяводы Яцэка Бжазоўскага, гэтыя грошы дапамогуць развіваць аздараўленчы патэнцыял і прыцягнуць больш курортнікаў:

-Гэта адны з двух мясцовасцяў у нашым рэгіёне, якія  маюць статус аздараўленчых курортаў. Гэтыя грошы будуць накіраваныя на ўпарадкаванне інфраструктуры.

У 2024 годзе дзякуючы датацыям у Аўгустове былі рэканструяваныя пешаходна-роварныя масты каля прычалаў на рацэ Нетта. У Супраслі свае сродкі выкарысталі на абслугоўванне салянога павільёна (тэжні) ў Саскім Парку, які адкрыты бясплатна кожны дзень з 13-й да 18-й.

Фота: Пятра Лазавіка

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя