BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Даўгаўпілскі шпіталь звольніў 49 чалавек з грамадзянствам РБ і РФ

фота chayka.lv

Даўгаўпілскі рэгіянальны шпіталь у Латвіі звольніў 49 супрацоўнікаў з грамадзянствам Беларусі і Расіі, піша “Новая газета. Балтия”.

29 звольненых залічаюцца да малодшага і сярэдняга медперсаналу, а 20 чалавек былі работнікамі гаспадарчай службы. Акрамя таго ў лякарні разглядаюць яшчэ сем рашэнняў аб звальненні.

Звальненні былі праведзеныя ў адпаведнасці з законам “Аб нацыянальнай бяспецы”, які рэгулюе абарону крытычнай інфраструктуры. Згодна з ім, грамадзяне Беларусі і Расіі не могуць працаваць на аб’ектах крытычнай інфраструктуры альбо на крытычна важнай інфраструктуры еўрапейскага значэння, калі па працы маюць доступ да інфармацыі або тэхналагічнага абсталявання, істотнага для функцыянавання такой інфраструктуры.


Агулам у клініцы працуюць каля 1700 чалавек. У шпіталі кажуць, што для ўкамплектавання штату плануюць абвясціць набор супрацоўнікаў.