Фонд Tutaka і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку да 4 лютага чакаюць заяўкі на ўдзел у конкурсе да Дня роднай мовы. «Гэта ваш шанец не толькі паказаць свае дэкламатарскія таленты, але і магчымасць выказаць сваю любоў да беларускай мовы ў самых розных яе формах», – гавораць арганізатары.

Заяўкі прымаюцца да 4 лютага ўключна, фінал пройдзе 21 лютага ў беластоцкім Тэатры лялек, таксама магчымы ўдзел анлайн. Ахвотныя павінны зняць на відэа дэкламацыю верша або прачытаць урывак празаічнага твору і даслаць на конкурс разам з анкетай.






