У Беластоку на цэнтральнай плошчы ля помніка маршалка Юзафа Пілсудскага прайшлі афіцыйныя мерапрыемствы па ўшанаванні 106-й гадавіны Дня незалежнасці Польшчы.

Па традыцыі, перад беластачанамі выступілі кіраўнікі горада і ваяводства, а таксама прайшоў парад вайсковых і мундуровых службаў:
Польшча здабыла незалежнасць 11 лістапада 1918 года пасля 123 гадоў панавання Расейскай імперыі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай.

































Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Пляц Касцюшкі паступова запаўняецца ўдзельнікамі ўрачыстага параду. У Касцёле адбываецца ўрачыстая імша.







У цэнтры Беластока, дзе хутка распачнуцца ўрачыстасці да Дня Незалежнасці, працуе адкрытая выстава найноўшай ваеннай тэхнікі, а таксама спецыяльных служб – мытнай, пажарнай, паліцыі.




Кожны ахвочы можа патрымаць зброю, зрабіць фота і задаць пытанні для ваенных.







Беларускае Радыё Рацыя