Дэпутат Еўрапарламента Томаш Франкоўскі абвясціў, што сёлета будзе балатавацца зноў.
У рамках перадвыбарчай кампаніі дэпутат ужо сустрэўся з жыхарамі Падляшскага і Вармінска-Мазурскага ваяводстваў:
-Заклікаю да сустрэч. Буду, сапраўды, на маршруце абодвух ваяводстваў, даступны для кожнага. Сёння мы рушым з перадвыбарчай кампаніяй.
Выбары адбудуцца 9 чэрвеня — на іх абяруць 53 чальцоў польскай дэлегацыі, якія ў выніку ўвойдуць у Еўрапейскі парламент X склікання.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя