На 5 % пабольшала легальна працуючых іншаземцаў у Польшчы за апошні год. То бок за перыяд ад верасня 2023 да сёлетняга верасня.

На канец верасня 2023 года ў ZUS ( Zakład Ubezpieczeń Społecznych- Zakład Ubezpieczeń Społecznych) на пенсійным страхаванні і страхаванні па інваліднасці стаяла больш за 1 млн 112 тыс. чалавек. замежнікі. За год іх колькасць павялічылася амаль на 65,8 тысячы.
І хаця іншаземцаў, якія прыяжджаюць у Польшчу і ўладкоўваюцца на легальную працу, становіцца ўсё больш, іх колькасць у Падляшскім ваяводстве ўжо больш за год паступова змяншаецца. Ужо у другой палове мінулага года пачалося рэзкае змяншэнне ліку легальна працуючых іншаземцаў, так у гэтым годзе тэндэнцыя працягваецца.
У верасні 2024 года ў краіне было застрахавана па замежным пашпарце 1,178 тыс. чалавек, у Падляшскім ваяводстве — 27,8 тыс. чалавек (2,3% усіх у іншаземцаў у Польшчы).
У Падляшскім ваяводстве назіраем усё меншую колькасць працуючых грамадзян з іншых краін. На канец верасня 2023 года ў нашым рэгіёне налічвалася 30,4 тыс. легальна працаўладкаваных іншаземцаў. За год з Падляшша выехала амаль 2,6 тысячы чалавек – паведамляе рэгіянальны прэс-сакратар ZUS у Падляшскім ваяводстве Катажына Крупіцкая.
Найбольшую групу ў рэгіёне складаюць грамадзяне Беларусі. Цяпер іх 13,9 тысячы. За апошнія 12 месяцаў (ад верасня 2023 да верасня 2024) іх колькасць зменшылася на 1,3 чалавека.
Аднак змяншэнне колькасці беларусаў на Падляшшы не ўплывае на нацыянальную статыстыку беларусаў у Польшчы. Ад канца верасня 2023 года грамадзян Беларусі па краіне стала амаль на 8,3 тыс. чалавек больш (30.9.2023 — 126,3 тыс., 30.9.2024 — 134,6 тыс.).
Другая, вельмі вялікая нацыянальная група — украінцы. Зараз у Падляшскім ваяводстве легальна працуе і адводзіць складчыну на ZUS гэта 8 тысяч чалавек грамадзян з Украіны. У параўнанні з вераснем мінулага года з цяперашняй сітуацыяй колькасць гэтых іншаземцаў (украінцаў) у нашым рэгіёне таксама зменшылася на 910 чалавек, — гаворыць прэс-сакратар Падляшскага ZUS. У Падляшскім ваяводзтве таксама зменшылася колькасьць застрахаваных асобаў з такіх краін як: Інданезія (на 255 чалавек), Кыргызстана (на 215 чалавек) і Непала (на 94 чалавекі).
Іншаземцы не толькі з’язджаюць з Падляшша?
За апошні быў зафіксаваны невялікі рост працоўных замежнікаў у рэгіёне сярод грамадзян з Калумбіі (на 237 чалавек), Бангладэш (на 112 чалавек), Грузія (на 81 чалавек), Зімбабвэ (на 57 чалавек) і Малдова (45 чалавек).
Акрамя вышэй згаданых беларусаў і ўкраінцаў, на Падляшшы ў вельмі нязначнай колькасці праца ўладкоўваюцца і бліжэйшыя суседзі. З суседніх краін зарэгістраваны 34 застрахаваныя з Германіі, 17 чэхаў, 19 славакаў, 203 літоўцы і 403 расейцаў
Замежнікі часцей за ўсё падлягаюць сацыяльнаму страхаванню ў сувязі з заключэннем працоўнага дагавора. У Падляшскім ваяводстве яны складаюць 56 працэнтаў усіх легальна працуючых іншаземцаў, у краіне таксама ёсць людзі, якія вырашылі весці ўласны бізнес – 5,6 працэнта). Астатнія выконваюць работы па дамове або па іншых дагаворах, за якія прадугледжаны абавязак выплаты ўзносаў на сацыяльнае страхаванне.
Ну і яшчэ дзве, а мо і тры катэгорыі іншаземцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы (хаця так па праўдзе ў кожнай краіне) а не ўнесеныя ў афіцыйныя статыстыкі.
Тыя, які прабываюць легальна на тэрыторыі Польшчы (віза, часовая карта побыту, палітычны прытулак-азыль, або міжнародная абарона) і працуюць «нелегальна» (не адводзяць складчыны на ZUS.
Прабываюць нелегальна і працуюць, вядома нелегальна (не адводзяць складчыны на ZUS).
Ну і тыя якія не працуюць, бо …яшчэ не паспелі ўладкавацца, або не хочуць «афіцыйна», бо ….ездзяць на радзіму.
Карацей, Падляшскае ваяводства як і дарэчы палова іншых рэгіёнаў Польшчы, ёсць менш прываблівае для іншаземцаў, якія хочуць у Польшчы працаваць і з года ў год робіцца яшчэ менш атракцыйным рэгіёнам для іншаземцам, ну мо за выключэннем калумбійцаў, грамадзян Бангладэша, Грузіі і Малдовы. Гэтыя апошнія дзве краіны зараз на гістарычным павароце.
Так што, можам чакаць прытоку новых іншаземцаў, а можам і не чакаць.
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя