BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Для нас вельмі актуальна пытанне легалізацыі беларусаў”

Правядзенне марафонаў і акцый салідарнасці, праца Народнай Амбасады Беларусі, вырашэнне праблемы з легалізацыяй, адкрыццём банкаўскіх рахункаў, пашырэнне ведаў у еўрапейскіх краінах пра беларускую сітуацыю. Усё гэта важныя пытанні для беларусаў у Славеніі, – адзначыла прадстаўніца Народнай амбасады ў Славеніі Аляксандра Мамаева:

– Для нас па-ранейшаму вельмі актуальна пытанне легалізацыі беларусаў, то бок мы працягваем такую адвакацыйную кампанію, ужо сталую дзейнасць па кансультаванні беларусаў у Славеніі, па атрыманні даведак, апастыляў, пашпартоў замежнікаў. Вось зараз у нас быў яшчэ адзін пазітыўны кейс, калі атрымалі ў нас пашпарты замежніка. І вось кансультуемся, зараз у працэсе там яшчэ адзін кейс.

З 20 кастрычніка па 1 лістапада бягучага года Аляксандра Мамаева таксама прымала ўдзел у эстафеце салідарнасці «Галасы праз межы». За 13 дзён у падтрымку беларускіх палітвязняў яна прайшла 315 кіламетраў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя