Дом беларускай дыяспары Кракава працягвае аб’ядноўваць беларусаў і беларусак.

Тут ладзяцца дзіцячыя вакацыі, выступаюць беларускія музыкі, праходзяць лекцыі ды майстар-класы нават у летні перыяд, – адзначыла кіраўнічка Юлія Марсава:
– У нас у Кракаве актыўна працуе дом для беларусаў і беларусак, які называецца “Прастора”. Мы актыўна яго развіваем, і ўсе нашы сталыя ініцыятывы працягваюць сваю працу, далучаюцца новыя. А таксама не так даўно ў нас адбыўся фестываль “Летуцень”, і мы яшчэ такія на эйфарыі, пад’ёме і таксама ў нас такі пост-фестывальны настрой.
Праект Прастора як юрыдычна асоба мае падпісаную дамову з горадам — stowarzyszenie Towarzystwo Białoruskie. Інфармацыя па бягучых мерапрыемствах даступная ў сацыяльных сетках.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






