Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск сёння наведаў з візітам Падляшскае ваяводства, між іншым адведаў польска-беларускую мяжу. Кіраўнік польскага ўрада сустрэўся з памежнікамі і вайскоўцамі, якія ахоўваюць мяжу Польшчы з Беларуссю.
— Гэта вельмі складаная сітуацыя, як мы ўсе пра гэта ведаем, звязаная з нелегальнай міграцыяй і эксплуатацыяй мігрантаў,. Усё часцей проста перакідваюць людзей, якія дэ-факта не маюць дачынення да міграцыі ці нават да палітычнага прытулку. Ведаеце, гэта выклікае эмоцыі, гэта таксама выклікае рэакцыю ў арганізацыях, якія хочуць дапамагчы ўсім, хто трапіў у цяжкую сітуацыю, у няшчасце. Але гэта не можа зацямніць самага галоўнага, што людзі тут кожны дзень, з раніцы да вечара і ўсю ноч, якія ахоўваюць гэтую мяжу, што ад іх місіі, ад іх ахвяры залежыць бяспека ўсіх палякаў.

Дональд Туск а 8.30 наведаў штаб Падляскай ваенна-апэратыўнай групы ў Каракулях пад Беластокам. Дзе ўдзельнічаў у брыфінгу з жаўнерамі Войска Польскага і функцыянэраміі Памежнай аховы і паліцыі.
— Гэтая мяжа надзвычайнае мейсца праз ціск. Мы гаворым пра ціск нелегальнай міграцыі, а папраўдзе маем справу з прагрэсіўнай гібрыднай вайной. Я хачу, каб тут больш не было сумненняў. Краіна з усё больш агрэсіўнымі намерамі ў адносінах да Польшчы, – Беларусь, – суарганізуе гэтую практыку на польскай мяжы. Тут патрэбная супраца, і яна тут вельмі добра працуе. Усе службы адказваюць не толькі за бяспеку мяжы, але і за бяспеку польскай дзяржавы.
На 10-ю гадзіну была запланаваная сустрэча прэмʼер-міністра Польшчы з жаўнерамі і памежнікамі на польска-беларускай мяжы каля Крынак.
— Мы гаварылі пра неабходнасць умацавання мяжы праз ціск, арганізаваны рэжымам Лукашэнкі, і праз рост пагрозы ў выніку расейска-ўкраінскай вайны, агрэсіі Расеі супраць Украіны і нявызначанай геапалітычнай сітуацыі. Таму мы будзем каардынаваць дзейнасць па абароне мяжы не толькі ад міграцыйнага ціску, але мы таксама пачалі інтэнсіўную працу над сучаснымі ўмацаваннямі, і гэтыя ўмацаванні ў многіх вымярэннях будуць пабудаваны на ўсёй польскай тэрыторыі мяжы.
У пятніцу, другі раз на працягу бягучага тыдня, адбылося пасяджэнне ўрадавай калегіі па справах службаў спецыяльных. Першае пасяджэнне адбылося пасля таго, як суддзя Томаш Шмыт папрасіў прытулку ў Беларусі. Пасля учорашняга пасяджэння Туск напісаў, што прадстаўнік прэзідэнта Польшчы заявіў пра гатоўнасць супрацоўніцтва з урадам дзеля таго, каб высветліць уплыў на Польшчу ўсходніх спецслужбаў, маюцца на ўвазе расейскія і беларускія ўплывы. Таксама польскі прэмʼер напісаў, што пасля таго, як выслухае каменданта Памежнай аховы заўтра раніцай будзе на граніцы з Беларуссю.
Беларускае Радыё Рацыя