Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск сёння сустракаецца з жыхарамі Моранга. Сустрэча са старшынём «Грамадзянскай платформы» будзе адкрытай.
Моранг у Вармінска-Мазурскім ваяводстве – апошні горад, які кіраўнік кіроўнай партыі наведаў падчас выбарчай кампаніі 2023 году. Згодна з паведамленнем «Грамадзянскай платформы» ў сацыяльных сетках, цяпер у Морангу будзе пачынацца выбарчая кампанія ў мясцовае самакіраванне. Выбары ў мясцовыя органы ўлады адбудуцца ў нядзелю, 7 красавіка. Другі тур прамых выбараў кіраўнікоў гмін, бургамістраў і прэзідэнтаў гарадоў – 21 красавіка.
Мясцовыя выбары стануць першым выпрабаваннем новай улады. Іх вынікі могуць шмат сказаць пра ўспрыманне кааліцыі выбаршчыкамі, але таксама і пра ацэнку дзейнасці апазіцыі – «Права і Справядлівасці», «Суверэннай Польшчы» і «Канфедэрацыі».
Крыніца: Польскае радыё